Сеня — утульнасць перамагае! Абноўлена: Сеня знайшоў дом
Сеню знайшлі летась. Хутчэй за ўсё яго збіла машына. Моцна траўміраваны акрываўлены кот ужо не меў сіл крычаць. А людзі проста гідліва яго абыходзілі. На шчасце, валанцёры паспелі даставіць гаротнага ў клініку.

У клініцы яму тэрмінова зрабілі аперацыю, і павольна, але ўпэўнена кот пайшоў на папраўку.
Сёння ён абсалютна здаровы! Ён нават набраў залішнюю вагу, таму некаторы час сядзеў на дыеце.

Спакладаны, апрацаваны ад паразітаў, прышчэплены.У Сені ёсць адна асаблівасць, магчыма, гэта водгаласк яго мінулага жыцця ці наступствы перанесеных траўмаў: у стрэсе кот пачынае моцна сябе вылізваць, грэбаць альбо шмат есці. Але ўсё гэта, пагадзіцеся, не крытычна.

У астатнім Сеня класны кот! Ён прыгожы, у яго заўсёды прывабны і смешны выраз мордачкі.

З задавальненнем гуляецца з цацкамі, ладзіць з іншымі коткамі. Любіць знаходзіцца побач з чалавекам і быць у цэнтры падзей. Прывучаны да латка, есць сухі корм.

Прыязджайце знаёміцца! Сеня вас чакае!
+375 (29) 511-94-07 Валянціна.
