Сірэна: любіць гуляць у футбол і проста ўтульна мурчаць на ручках (знайшла свой дом)
Аднойчы раніцай на пачатку чэрвеня хтосьці з жыхароў Бараўлян паклаў двух малых кацянят у скрыню і вынес на сметніцу. Відаць, цяжка было трымаць іх у хаце, а заморочвацца з уладкаваннем надта не хацелася.

На шчасце малых, іх піск пачуў 14-гадовы хлопец. Ён узяў скрынку да аднёс у бацькавы гараж, а потым звярнуўся ў інтэрнеце да валанцёраў з заклікам аб дапамозе. Так неабыякавы хлопец выратаваў адразу два жыцця, за што яму вялікі дзякуй.

Сірэна — першая з гэтай парачкі. Яна вельмі любіць гуляць у футбол з мячом, ды і гуляцца з чымсьці наогул.Красуня з вялікімі вачыма пастаянна прыходзіць цалавацца, церціся сваім ружовым носікам аб рукі, твар, мурчаць. Вельмі гаваркая дзяўчынка.

Сірэне каля 6 месяцаў. Яна добра ведае прызначэнне латка і кіпцяточкі. У ежы непераборлівая.
Тэлефануйце і прыязджайце! У малых мала часу, тэрмін ператрымкі заканчваецца: +375(29) 244-13-56 Юля, таксама Viber.