Сонечная Санечка чакае сябра

Санечка і яшчэ дзевяць яе сястрычак і брацікаў нарадзіліся ў закінутых гаражах у прамысловым раёне Мінска. Напаўгалоднае дзяцінства, адсутнасць кантакту з чалавекам зрабілі малых асцярожнымі і баязлівымі.

sanka3_logo.jpg


Шчанюкоў заўважылі, калі ім было крыху больш за месяц. Па адным лавілі, знаходзілі ператрымкі, адаптавалі, апрацоўвалі ад паразітаў і шукалі гаспадароў.

sanka1_logo.jpg


Пяшчотную сонечную дзяўчынку адной з апошніх вынулі з нары, выкапанай пад праваленай падлогай гаража. Маленькае львянё ніяк не хацела ісці ў рукі, а калі трапіла ў іх — расслабілася і прыціхла. У прытулку яе назвалі Санечка — сонечная.

sanka7_logo.jpg


Санечка, 2,5 года. Памерам крыху больш сярэдняй сабачкі. Актыўная. Кантактная. Ёй вельмі патрэбны гаспадар-сябра!
Апрацавана ад паразітаў, прышчэпленая, стэрылізавана.
Прыязджайце знаёміцца. Санечка не пакіне вас абыякавымі.
+375 (44) 799-79-12 Таня.

sanka2_logo.jpg