Напачатку чэрвеня на свет з'явіліся пяць кацянятаў. На некалькі дзён супрацоўнік запраўкі знайшоў для сямейства ціхі куточак. Пасля некалькіх спробаў атрымалася злавіць котку і адправіць яе на ператрымку. Цяпер яна даволі кантактная ды спакойная.
Джус — адзін з пяці кацянят, народжаных на запраўцы.
Актыўны і гуллівы, як усе дзеці, хоць спаканейшы за сваіх брацікаў і сястрычак. Джус вельмі сябруе з сястрычкай Марфай, яны душы не чуюць адзін у адным. Вось было б файна, калі б і ў новы дом яны паехалі разам!
Есць добра, мурчыць гучна. Джусік — ідэальны варыянт для тых, каму падабаюцца коцікі з класічнай "дзікай" афарбоўкай.
Дзень народзінаў Джус адзначае 3 чэрвеня.
Кацяня аддаецца ў добрыя рукі з афармленнем дамовы аб перадачы, з умовай абавязковай кастрацыі па дасягненні адпаведнага ўзросту.
Калі вас зацікавіў Джус, патэлефануйце: + 375 29 503-16-26 Святлана.