Шукаем добрага і адказнага гаспадара для Б'ёрна
Гэты прыгажун нарадзіўся і прапісаўся на тэрыторыі аднаго з сталічных прадпрыемстваў. Працоўныя падкормлівалі яго, часам чухалі за вушкам. Але такі кватарант, відаць, не надта падабаўся кіраўніцтву, і на ката выклікалі адлоў.

Некалькі разоў на прадпрыемства прыязджалі лаўцы з сачкамі, і штораз кот... знікаў. А потым аб'яўляўся зноў. Вядома, што такія «кошкі-мышкі» не маглі працягвацца доўга, і адзін з працаўнікоў звярнуўся па дапамогу да знаёмай валанцёркі.
Так у жыцці Б'ёрна пачаўся новы этап.

Б'ёрну каля трох гадоў. Ён здаровы і спакладаны. Той, хто яго возьме, атрымае ласкавага, разумнага, выхаванага і крыху сарамлівага члена сям'і.

Ад вас патрабуецца: безумоўнае жаданне завесці гадаванца і ўсведамленне адказнасці за яго, належны догляд і, вядома ж, любоў.

Калі вы такі, то тэлефануйце: разам з Б'ёрнам вы атрымаеце радасць, пяшчоту і фантан станоўчых эмоцый у адной кацінай мордзе!
+ 79817742251 Алена (ТОЛЬКІ вайбер або пс)+ 375295087922 Юлія (не бяру — смс, ператэлефаную).