Траім асірацелым дзеткам вельмі патрэбная мама і дом

Напрыканцы лютага адна са сталых жыхарак вескі з-пад Жодзіна заўважыла нейкі рух у сваім двары. Вядома, жанчына спужалася, бо даўно жыве адна. Стала ціха назіраць ў акно і пабачыла, што чужы сабака нешта цягае ў пустую будку. Свой сабака ў жанчыны даўно памёр і будка пуставала.

89608817_738728063198517_6526032970380214272_n_logo.jpg


Калі яна выйшла з хаты, сабака літаральна падпоўз да яе, віляя хвастом ды заглядваючы ў вочы. А ў будцы скуголілі малыя шчанюкі.

Жанчына чым магла, падзялілася с сабакам. Але на наступны дзень знайшла яго мертвым ля будцы.

Маці прывяла сваіх дзяцей да чалавека ў спадзеве, што яны будуць у бяспецы. Яна не магла папрасіць, яна проста зрабіла тое, што змагла...
Гаспадыня дома-старэнькая бабуля не выгнала дзяцей і пакінула іх у сваім двары, карміла, наколькі хапала пенсіі, і спрабавала знайсці ім дом па суседзях.
Але нікому яны не былі патрэбныя. Тады жанчына звярнулася за дапамогай да валанцёраў.
Трое малых ужо знайшлі свае сем'і. Просім усіх неабыякавых дапамагчы ўладкаваць астатніх карапузаў! Засталіся яшчэ дзве дзяўчынкі і адзін хлопец. Вырастуць да калена.


Знаходзяцца каля Жодзіна. Дапаможам з дастаўкай!
Тэлефануйце: +375 (29) 679-15-83 Наталля.