Трое залатых хлопчыкаў шукаюць сям'ю!
Звычайная гісторыя: котка на лецішчы нарадзіла кацянятаў. Падчас сезона іх кармілі і даглядалі, але цяпер надыходзяць халады, і малыя шукаюць дом.

Зараз кацяняты знаходзяцца на ператрымцы ў дзяўчыны, якая часта з'язджае па працы, і за імі глядзяць яе сябры.

Трое спрытных рудых хлопцаў шукаюць свае сем'і. Ім каля 6 месяцаў, латок ведаюць на «выдатна», вельмі пяшчотныя і арыентаваныя на чалавека.

Як і ўсе малыя, любяць гуляцца, ужываюць як сухую ежу, так і прэсервы. Вельмі спакойна паводзяць сябе ў машыне падчас вандровак.
Малыя вельмі чакаюць свае надзейныя і адзіныя ручкі!
Тэлефануйце і прыходзьце:
+375 (29) 765-85-30 Святлана Яўгенаўна+79773773132 Алена (Viber)