Вам не хапае энергіі? Берта дапаможа!
Берта нарадзілася ў сярэдзіне лета ў адным з дачных пасёлкаў. Лета скончылася, людзі паехалі ў горад, а малая засталася. Штогод паўтараецца гэта гісторыя...

Восень была цёплая, да таго ж некаторыя дачнікі па выхадных кармілі малую. Але зіму яна б не перажыла. Адзін з дачнікаў звязаўся з валанцёрамі і Берта паехала на ператрымку.

Берта як энерджайзер, ёй усюды трэба паспець, ва ўсім паўдзельнічаць, усё ведаць.

Разумніца і прыгажуня, вельмі арыентавана на чалавека.


Малой каля 4-х месяцаў, здаровая, актыўная. Прышчэплена і апрацавана ад паразітаў, прывучаецца да выгулу.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375(33) 639 24 41 Наталля.