Васька — універсальны кот-муркот
Ваську зусім малым 2-месячным кацянём знайшлі на вуліцы мінулай восенню. Ён быў у жудасным стане, але валанцёры зрабілі ўсё магчымае, каб Ваську выратаваць. Праз інфекцыю пацярпелі вочкі, але цяпер яны здаровыя.
Васька — гэта не кот, а КОТ! Прычым, мурлыка.
Звышкантактны і ласкавы, актыўны — Васька будзе дапамагаць вам працаваць за кампутарам, выбіраць вопратку, прыбірацца ў хаце, гатаваць ежу. А яшчэ ён умее цалавацца і нават злёгку пакусваць чалавека за нос ад лішку пачуццяў.
Любіць спаць побач з ноўтбукам або на каленях пакуль вы працуеце, ахвотна падстаўляе жывоцік для пачасух і ўдзячна муркоча.
Ваську каля 10 месяцаў. Ён прышчэплены і спакладаны.
Есць сухі корм і натуралку, любіць курыны булён. Паважае таксама садавіну, гародніну і крупы: агуркі, бульба, перац, хурму, грушы, вінаград, цытрусавыя, грэчку, аўсянку.
+375(44) 741-85-02 Галіна.