Ваш коцік сумуе? Пупс стане яго сябрам!
Пупса знайшлі мінулым летам. Ён проста выбег з-пад суседняй машыны, гучна закрычаў і схаваўся зноў.
![qtecmudy0re_logo.jpg qtecmudy0re_logo.jpg](/img/v1/images/qtecmudy0re_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Агляд машыны даў плён — маленькі ваўняны камячок сядзеў на коле і пры набліжэнні рукі крычаў яшчэ гучней і нават спрабаваў шыпець.
Выглядаў ён жахліва: вочы заплылі гноем, нос у соплях, а блыхі на ім, здаецца, важылі больш, чым само кацянё.Пакінуць малога было немагчыма, і пачаўся доўгі шлях да папраўкі. Некалькі лекараў, шмат лекаў. Быццам, усё наладзілася, але праз час рэцыдыў, і зноў па коле.
Фух, ачуняў!
![uryouio_pvg_logo.jpg uryouio_pvg_logo.jpg](/img/v1/images/uryouio_pvg_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пупсу прыкладна 9 месяцаў.
Вочы яму выратавалі, праўда, на жаль, на адно вока ён сляпы. Але гэта не перашкаджае яму быць актыўным, гуллівым, ласкавым і вельмі таварыскім.
![ia8wfwy12a4_logo.jpg ia8wfwy12a4_logo.jpg](/img/v1/images/ia8wfwy12a4_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Коцік здаровы, спакладаны, латок на «ўра», кіпцяточка — таксама.
У Пупса ёсць асаблівасць — ён вельмі любіць кампанію іншых катоў, таму хацелася б, каб ён быў не адзіным катом у сям'і.
![qxwvd_32rey_logo.jpg qxwvd_32rey_logo.jpg](/img/v1/images/qxwvd_32rey_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Калі Пупс вам спадабаўся, тэлефануйце: +375 (29) 502-03-72 Юлія.
![endgc_rzdms_logo.jpg endgc_rzdms_logo.jpg](/img/v1/images/endgc_rzdms_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)