Вялікі, добры і надзейны Лёва

Лёва з'явіўся ніадкуль ля адной вёскі побач з МІнскам. Верагодна, яго проста выкінулі. Валанцёрка яго заўважыла, але на той момант браць яго не было куды. Сабаку падкормлівалі, людзей ён не баяўся. А праз тыдзень Лёву знайшлі са складаным пераломам лапы. Варыянтаў не было — Лёву павезлі ў МІнск на аперацыю.

8xtqzssif4q_logo.jpg


Лёву прыкладна два гады. Ён вялікі і добры, выдатны ахоўнік, любіць дзяцей, праўда, не вельмі любіць катоў і незнаёмых сабак, але Лёва не першы такі. Тым больш, усё гэта карэктуецца пры жаданні!Жыць можа і ў вальеры, і ў кватэры, да выгулу прывучаны, у дрэнных паводзінах не заўважаны.

jgf_cshspn8__1__logo.jpg


У Лёвы ўжо былі людзі, якія хацелі яго ўзяць, але потым неяк ужо не хацелі, потым зноў хацелі, потым зноў не... Людзі, дараженькія, ну так нельга, ён жа не цацка!

91365372_3907994429240550_3092073395932626944_o__1__logo.jpg


Мы шукаем для Лёвы надзейных людзей, якія не кінуць і не перадумаюць, для якіх сабака — гэта сябра і частка сям'і, а не "каб мала еў і многа гаўкаў".

4pwuuu6sivc_logo.jpg


Калі вы адчуваеце, што Лёва — ваш сабака, калі ласка, тэлефануйце / пішыце:
+375 (44) 702-06-81 Іна.