Вясёлы і слаўны хлопец Грэй
Малады сабака бадзяўся каля супермаркета ў адным з мінскіх «спальнікаў». Даверліва падбягаў да мінакоў. Хтосьці на хаду пачухваў яго за вухам, хтосьці гнаў прэч. Сабака працягваў шукаць. Чалавека, які выкінуў яго на вуліцу, але які быў так яму патрэбны...

Праз некалькі дзён кіраўніцтва супермаркета загадала выклікаць адлоў, але сабаку паспелі забраць валанцёры на ператрымку.

Ну што, пазнаёмімся? Грэй, ён жа Грэчка, ён жа Шэры, ён жа Сярожа — слаўны малы з вясёлым характарам.Сабака любіць людзей, іншых сабак і ўвесь свет увогуле. Хоць Грэй ужо і дарослы, але застаўся па-дзіцячы бесклапотным, энергічным і жыццярадасным.

Грэй стане выдатнай часткай актыўнай сям'і. Ён спакладаны, прышчэплены, здаровы, у карку каля 55 см, яму каля 4 гадоў.
Тэлефануйце ці пішыце: +375 (029) 683-59-15, Анастасія.