Вясёлыя «Сервантэсы» хочуць дадому (Дома!)
Жнівеньскай раніцай супрацоўнікі адной з мінскіх цырульняў былі вельмі здзіўлены, калі прыйшлі на працу. Каля ўвахода стаяла невялікая скрынка, з якой даносілася ціхае мяўканне. Калі каробку адчынілі, то з яе вышмыгнулі трое маленькіх напужаных кацянят. Хто іх там пакінуў — амаль як заўсёды засталося тайнай.

Адно кацянё адразу паехала жыць да супрацоўніцы цырульні, а двое схаваліся ў падвале. Праз некалькі дзён падвал затапіла і такім чынам малыя трапілі да валанцёркі. Месца ў яе дома не хапала зусім і кацянята размясціліся ў старым серванце, адразу атрымаўшы мянушку «Сервантэсы».


Зараз дзяўчынкам прыкладна па 5 месяцаў. Кіра і Кора ласкавыя, гуллівыя, вясёлыя і таварыскія.Выдатна ўпішуцца ў сем'і з дзецьмі, не дадуць нікому сумаваць і пры гэтым падораць сваім гаспадарам мора пяшчоты і ласкі.
Яны прышпілены і апрацаваны ад паразітаў.
Кіра і Кора Сервантэсы чакаюць самых лепшых ручак! Калі гэта вы, тэлефануйце: +375297745857, Наталля.