Прыгажун Мішка любіць увесь свет і шукае дом. Абноўлена: знайшоў!

Летам у Калядзічах, што зусім побач з Мінскам, невядома адкуль з'явіліся два шчанюкі. Яны бегалі па вуліцы, заглядвалі ў двары. Дзесьці ім перападала трошкі ежы, дзесьці іх наўпрост гналі прэч.

8_152.jpg

Зусім побач з вёскай праходзіць сталічная колавая, і ці трапяць шчанюкі пад колы, было пытаннем часу. Балазе адна з мясцовых жыхарак не вытрымала і забрала небарак на ператрымку.

Неўзабаве адзін шчанюк знайшоў дом. А вось Мішка пакуль яшчэ чакае.

Знаёмцеся — гэты прыгажун і ёсць Мішка! Яму каля васьмі месяцаў, апрацаваны ад паразітаў і прышчэплены.

Мішка зусім непераборлівы ў ежы — яму даспадобы і натуральны, і сухі рацыёны. А таксама ён вельмі любіць хадзіць на шпацыры!

Пабегаць і пагуляцца для яго — самы любімы занятак. Здаецца, Мішка любіць увесь свет! Ён вельмі добразычлівы і таварыскі, любіць дзяцей і сябруе з катамі і іншымі сабакамі.

Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца з гэтым цудам!

+375 (29) 695-60-56 Таццяна

+375 (29) 877-29-32 Марыя.