З Вікі вы сумаваць не будзеце!
Гісторыя Вікі вельмі звычайная. Аднойчы сабака стаў непатрэбны: можа не спраўдзіліся чаканні гаспадароў ці проста надакучыла жывое актыўнае шчанё, але ў выніку малая апынулася на вуліцы. На шчасце, на яе шляху сустрэліся валанцёры.
Віккі — цудоўная дзяўчынка. Ёй каля 6 месяцаў. Малая прышчэпленая і мае пашпарт.
Яна фантастычна прыгожая і знешне, і па характары. Вікі вельмі добразычлівая — стане выдатным сябрам і кампаньёнам. А яшчэ ў ёй шмат энергіі: любіць гуляць, бегаць, паваляцца на траўцы!
Вікі любіць паездкі ў машыне, выдатна ходзіць на павадку, ведае каманды.
Віккі вельмі хоча дадому і спадзяецца знайсці гаспадара, які будзе любіць яе і клапаціцца.
Аддаецца па дамове ў адказныя рукі, у кватэру ці прыватны дом. Не на ланцуг! Дапамогу ў стэрылізацыі гарантуем.
+375 (29) 694-14-93 Ірына.