Зробім для Шэллі цуд на Каляды?
Шэллі здаў на Гурскага гаспадар. Яго дачка атрымала сабаку ў падарунак на дзень народзінаў. Хутка нагулялася і Шэллі стала непатрэбнай.

Шэллі доўга не магла зразумець, што здарылася. Забілася ў кут, дрыжэла, адмаўлялася ад ежы. Яе выратавалі літаральна за пару дзён да смяротнай ін'екцыі.
Кажуць, ёсць прыкмета, што белыя сабакі прыносяць шчасце.

Шэллі — фенатып белай швейцарскай аўчаркі (БША). Яна не толькі знешне, але і цалкам рысамі характару супадае з апісаннем пароды!

Шэллі два з паловай гады. Гэта спакойная жыццярадасная дзяўчынка, у меру гуллівая, кантактная. Яна вельмі хутка ўсяму вучыцца, добра ўжываецца з іншымі гадаванцамі.
Шэллі здаровая, стэрылізавана, прывучана да 2-разовага выгулу. У кватэры паводзіць сябе выключна культурна.

Гэта сабака-кампаньён, сабака-душа, для якой мы шукаем добрага гаспадара. Умова: пражыванне ў кватэры ці доме — вуліца, вальер, ланцуг не для такой прыгажуні! Аддаёцца па дамове з ненадакучлівым адсочваннем лёсу. Тэлефануйце: +375 (29) 858-74-56 Валерыя, +375 (29) 363-41-64 (вайбер).