Звярніце ўвагу на Айву! Яна вельмі чакае свайго чалавека
Айва з'явілася ў адным з мікрараёнаў Мінска некалькі гадоў таму. А потым яшчэ і вандравала амаль па ўсім горадзе. Яна была ў ашыйніку, але без адрасніка.

Валанцёры шукалі старых гаспадароў, але безвынікова. З надыходам халадоў валацугу здолелі злавіць, і яна паехала на ператрымку, дзе зараз чакае свайго чалавека.

Айва — метыска лайкі, вельмі актыўная і вясёлая. Ёй каля 5 гадоў, стэрылізавана, апрацавана ад паразітаў, мае неабходныя прышчэпкі.

Айва вельмі любіць доўгія шпацыры, гэта сапраўдны сабака-кампаньён. У ежы зусім непераборліва.

Да іншых сабак ставіцца па-сяброўску, а вось катоў не любіць.

Аддаецца толькі ў кватэру ці ўласны дом.

Тэлефануйце і прыходзьце знаёміцца!
+375 (29) 644-76-26 Аляксандра.
