Беларусь, якая чакае: Мінск, Серабранка. Частка 1 (фота)

Мы працягваем паказваць вам улюбёныя куточкі нашай краіны праз фотааб’ектыў Дзмітрыя Дзмітрыева. Вельмі шмат жыхароў мінскай Серабранкі былі вымушаны з’ехаць з Беларусі. І хоць суседзі самі дасылаюць ім фота любімых мясцін, людзі ўсё роўна сумуюць.



_minsk_horad_serabranka_palesse_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas___8__logo.jpg


«Серабранка — гэта арка, дзе праводзіліся канцэрты, на якія з усяго раёна збіраліся людзі розных узростаў.


Дворык, дзе схавалася фігура інспектара ДАІ...

_minsk_horad_serabranka_inspektar_dai_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg


Трамвайнае дэпо, балота, Птушыны Двор — гэта месцы не толькі для закаханых. Жыхары любяць сустракаць захад сонца ў Срэбным Лозе. Птушыны двор — месца, дзе не дзейнічае «антыалкагольны закон».


Школы, дзе вучыліся многія жыхары, у тым ліку 2-гі ліцэй, які з'яўляецца адной з найлепшых сярэдніх навучальных устаноў горада. Знакамітыя дамы ў стылістыцы СССР. Сквер сабачнікаў, дзе можна ўсіх сабак пагладзіць.


Легенда Серабранкі — універсам «Палессе» — закрываецца. Ён працаваў з 1988 года.


Гэта ўсё наш раён. Многія без яго сумуюць».
Серабранка — досыць вялікі раён, таму працяг будзе.
Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны, напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у Тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.