Беларусь, якая чакае: Мінск, Серабранка. Частка 2 (фота)

Ці час для прыгожых фота, калі навіны — суцэльныя зводкі з франтоў? І ў не пераносным, а прамым сэнсе. Украінцы гатовы абараняць сваю краіну: каля пунктаў тэрытарыяльнай абароны і ваенкаматаў стаяць вялізныя чэргі з жадаючых запісацца ў добраахвотнікі. Паняцце Радзіма для іх зараз не абстрактнае, гэта літаральна родны дом, родная вуліца, родны горад. Мы вырашылі ўсё ж апублікаваць сёння фотаздымкі, зробленыя ў межах нашага праекта «Беларусь, якая чакае». Бо Беларусь чакае, у тым ліку, калі мы абаронім яе.

_minsk_horad_serabranka_kinateatr_saljut_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___7__logo.jpg


«Вельмі шмат людзей вымушаны былі з'ехаць. Мы сваімі сіламі дасылаем фотаздымкi любімых мясцiн. Але ўсе будуць вам удзячныя за фота нашага раёна», — напісалі нам жыхары мінскай Серабранкі.


«Рынак Серабранка, дзе закупляюцца ўсе жыхары.


Кінатэатр "Салют", без яго ніяк, гэта іншы бок раёна для сустрэч людзей.


Парк Грэкавай, тамака ўсе любяць адпачываць.


Гэта ўсё наш раён. Многія без яго сумуюць».
Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны, напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у Тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.