Беларусы з’язджаюць. Паток людзей, пераважна мужчын, на беларуска-літоўскай мяжы павялічыўся

Ніхто не хоча ваяваць з Украінай.

dsc_9905.jpg

Чуткі пра хуткую забарону на выезд з краіны  — праз 2-3 дні — паскорылі ад’езд тых, хто ўжо планаваў яго.

Начальнік аддзела памежнага кантролю Віленскай памежнай службы Гедрус Маткявічуссказаў выданню Delfi, што, напрыклад, на памежным пераходе Медзінінкай «апошнія дні назіраецца павелічэнне (патоку) прыкладна на 30%».

Выданне таксама прыводзіць словы пасажыра аўтобуса, які прыехаў з Беларусі: «Аўтобусы перапоўнены — наш аўтобус поўны, 50 чалавек».

Сярод тых, то з'язджае, шмат мужчын, якія не хочуць ваяваць з украінцамі, адзначаюць літоўскія журналісты. 

У рэдакцыю «Еўрарадыё» напісаў чытач, які паведаміў пра тое, што яму не ўдалося набыць чамадан у Мінску: «Чамаданы проста зніклі, а ў ЦУМе чамаданы стаяць па 500-600 беларускіх рублёў».