Чарнявы дамавёнак Нафаня шукае свой дом

Аднойчы ўзімку ля дома на Паўдневым Захадзе Мінска з'явілася кошка. Паводзіла сабе яна вельмі незалежна. Але ад ежы, што пакідалі ёй мінакі, не адмаўлялася, місачка хутка пусцела. Адна з валанцёрак заўважыла, што ў коткі расце жывот. Аднойчы ён прапаў — стала зразумела, што нарадзіліся дзеткі.

_mg_9639_logo.jpg


Жыхары працягвалі карміць кошку. Але яе жыццё спынілася адным вечарам пад коламі чырвонага легкавіка, кіроўца нават не спыніўся...
Кацянят адшукала валанцёрка, і яны паехалі на ператрымку.

_mg_9731_logo.jpg


Нафаня — адзіны з чатырох сірот. Ён абсалютна ручны і здаровы, апрацаваны ад паразітаў. Ходзіць у латок. Вельмі ахайны. Бегае, гуляецца і песціцца, як усе дзеткі. Маці, канешне, ніхто не заменіць, але можа вы зможаце даць Нафане любоў і пяшчоту, якіх ён быў пазбаўлены ў дзяцінстве? А ўзамен атрымаеце вясёлага і ласкавага хавальніка ачагу. Тэлефануйце! +375297616144 Анжэліка.