Чэхія не будзе выдаваць візы грамадзянам Беларусі
Усім, але за невялікім выключэннем.
Урад Чэхіі ў сераду прыняў рашэнне аб спыненні выдачы віз беларускім грамадзянам, за выключэннем выпадкаў гуманітарнага характару, піша afn.by.
Як заявіў міністр замежных спраў Ян Ліпаўскі, такое рашэнне
з'яўляецца рэакцыяй на расейскае ўварванне ва Украіну, у якім, па словах
кіраўніка чэскай дыпляматыі, удзельнічае і Беларусь.
Ліпаўскі таксама паведаміў, што Чэхія працуе над закрыццём генеральных консульстваў у Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу, што было адобрана ўрадам на мінулым тыдні.