Германія дазваляе прыязджаць без віз усім, хто быў ва Украіне 24 лютага і ўцёк ад вайны

Грамадзяне трэціх краін, якія знаходзіліся ва Украіне 24 лютага 2022 года, цяпер могуць ўязджаць у Германію і знаходзіцца там без візы, піша devby.io.

hermanija_viza.jpg

Такая інфармацыя размешчаная на старонцы дыпламатычнага прадстаўніцтва Германіі ў Польшчы.

Гэта права таксама тычыцца і тых, хто не знаходзіўся ва Украіне 24 лютага, але чыёй краінай пражывання па стане на гэты дзень з'яўлялася Украіна.

Заяву на атрыманне віду на жыхарства пры неабходнасці можна падаваць у аддзел па справах замежнікаў у Германіі.

Відавочна, прынятыя правілы датычацца і грамадзянаў Беларусі, эвакуяваных з Украіны ў ЕС.

Правілы дзейнічаюць да 23 траўня 2022 года, але тэрмін можа быць прадоўжаны. Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут, дэталі правапрымянення абяцаюць паведаміць пазней.