Грошы забяруць? У банках Украіны знайшліся 200 мільярдаў грыўняў кампаній з Расіі і Беларусі

Цяпер гэтыя грошы могуць быць скарыстаныя «ў інтарэсах вядзення баявых дзеянняў ва Украіне».

_hroszy___bank___infljacyja___depazit__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas__2__logo_1.jpg

Намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін даў справаздачу наконт работы праваахоўнікаў па выяўленні актываў РФ і яе саюзніка — Беларусі.

Украінскія праваахоўнікі выявілі значныя сумы на рахунках расійскіх і беларускіх кампаній у фінансавых установах Украіны, было адзначана падчас тэлемарафону “UAразом”. Гэта сродкі прыкладна сямі тысяч кампаній з расійскімі або беларускімі ўласнікамі. 

«Калі банкі прыслухаюцца да рэкамендацый Нацпаліцыі і Нацбанка, то можам казаць, што 200 мільярдаў грыўняў будуць не дапушчаны да выплаты на тэрыторыю РФ з адпаведнай выплатай падаткаў і выкарыстання гэтых сродкаў у інтарэсах вядзення баявых дзеянняў ва Украіне», — заявіў Енін.