Пад Кіевам усталявалі памятную шыльду ў гонар загінулага каліноўца Аляксея Скоблі (фота)

Беларускі і ўкраінскі герой Аляксей Скобля (пазыўны «Тур») загінуў блізу сяла Машчун, прыкрываючы пабрацімаў падчас наступу расійскіх войскаў на Кіеў 13 сакавіка 2022 года.

img_1631_2.jpg

На месцы палеглых абаронцаў Украіны з дапамогай дабрачыннага фонду «Бадры Лолашвілі» ў ляску каля сяла паўстаў мемарыял «Янголи перемоги». 

Шыльду ў гонар Аляксея Скоблі ўсталявалі непадалёк, непасрэдна на месцы ягонай гібелі, дзе адбываліся зацятыя баі з расійскімі акупантамі.

Актывісты беларускага хаба «Сустрэча» пасадзілі кветкі і ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў (пазыўны «Кіт») і прадстаўнікі дабрачыннага фонду.