Ракеты выпушчаны ў беларускай паветранай прасторы: адкуль білі па Украіне, паказала NYT
Адкуль білі ракетамі па Украіне 25–26 чэрвеня, паказала New York Times. Ракеты былі выпушчаныя з бамбавікоў у беларускай паветранай прасторы, з вайсковых караблёў у Чорным моры і самалётаў, якія лётаюць над Каспійскім морам.
У суботу і
нядзелю, 25–26 чэрвеня, войскі РФ нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Украіне.
Выданне The New York Times са спасылкай на выведку і ВПС Украіны паведаміла,
адкуль наносіліся ўдары.
Ракеты былі выпушчаныя з бамбавікоў у беларускай паветранай прасторы, з вайсковых караблёў у Чорным моры і самалётаў, якія лётаюць над Каспійскім морам.
У прыватнасці, разведка паведаміла, што шэсць расійскіх ударных бамбавікоў Ту-22М3 вылецелі з аэрадрома Шайкаўка ў Калужскай вобласці РФ і ўвайшлі ў паветраную прастору Беларусі. Калі яны апынуліся прыкладна ў 30 мілях (48 кіламетрах) ад украінскай мяжы, яны выпусцілі па меншай меры 12 крылатых ракет, перш чым вярнуцца ў паветраную прастору Расіі. Гэтыя ракеты трапілі ў паўночнай частцы Украіны.
Прэс-сакратар камандавання паветраных сіл Украіны паведаміў: ракеты вялікай далёкасці былі выпушчаныя з самалётаў, якія пралятаюць над Каспійскім морам, што знаходзіцца ў больш чым 900 мілях (1400 кіламетрах) на паўднёвы ўсход ад Кіева.
Нагадаем, у ноч і раніцу суботы, 25 чэрвеня, Украіна падвергнулася масіраванаму ракетнаму абстрэлу: за ноч па тэрыторыі Украіны было выпушчана каля 40 ракет. Адна з ракет трапіла па шматпавярховіку ў Кіеве.
Паводле korrespondent.net