З тэрыторыі Беларусі зноў запускаюць ракеты ва Украіну
Атакі зафіксаваныя з тэрыторыі Гомельскай вобласці.
![59372870_303.jpg 59372870_303.jpg](/img/v1/images/59372870_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тэлеграм-канал «БГ» паведаміў, што з тэрыторыі Беларусі зноў фіксуецца ракетная атака.
У 11.14-11.22 — над Бабруйскам былі заўважаныя стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Ту22м3, а над Мазыром фіксуюцца пускі ракет, з боку Жлобіна ў кірунку Украіны паляцеў самалёт.