Нядзеля ў Кіеве пачалася з выбухаў
Інфармацыі аб ахвярах пакуль няма.

У Кіеве і вобласці раздаюцца выбухі, паведамляюць украінскія СМІ.
Некалькі выбухаў прагрымела ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева, напісаў мэр горада Віталь Клічко. Адну жанчыну — грамадзянку Расіі Кацярыну Волкаву — разам з маленькай дачкой дасталі з-пад завалаў разбуранага дома. Яе муж загінуў у выніку ракетнага ўдару.
Пракрамлёўскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўдары па Кіеве нанеслі бамбавікі расійскіх ВКС.
Паветраная трывога аб'яўлена па ўсёй тэрыторыі Украіны.