Олаф Шольц: Мы застаемся адзіныя, такі наш мэсэдж Пуціну
Сусветныя палітыкі заяўляюць пра супольныя намаганні ў падтрымцы Украіны.
Канцлер Германіі Олаф Шольц, які выступае сёння гаспадаром саміту «Вялікай сямёркі» ў Баварыі, павітаў прыбылага на сустрэчу прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
«Мы застаемся адзіныя, мы застаемся разам. Гэта наш выразны сігнал прэзідэнту Пуціну. Рады бачыць вас на саміце G7, прэзідэнт Джо Байдэн», — напісаў Шольц у сябе ў «Твітары».
У нядзелю, 26 чэрвеня, адбываецца эскалацыя вайсковых дзеянняў Расіі супраць Украіны. Ракетнымі ўдарамі быў абстраляны Кіеў, з Беларусі зафіксаваны пуск бамбардзіроўшчыкаў. Гэтыя і іншыя дзеянні аналітыкі лічаць адказам Пуціна на правядзенне саміту G7.