На межах Украіны з Беларуссю і Расіяй могуць з’явіцца мінныя палі

Такую прапанову зрабіла Вярхоўная Рада Украіны.

download_273.jpg

На межах Украіны з Беларуссю і Расіяй могуць з’явіцца мінныя палі. Такую прапанову зрабіла Вярхоўная Рада Украіны. Гэта патрэбна для ўзмацнення межаў, у тым ліку тых, якія праходзяць праз прыродна-запаведны фонд.
Народныя дэпутаты таксама прапануюць спрасціць працэдуры прымусовай высылкі з Украіны нелегальных мігрантаў. Гаворка пра людзей, якіх затрымліваюць за незаконнае перасячэнне мяжы ці іншыя грубыя парушэнні ўкраінскага заканадаўства.
Рашэнне такіх пытанняў могуць перадаць СБУ, міграцыйнай службе і памежным органам. А пакуль што гэта вырашае суд.