Борыс Джонсан: «Украіне патрэбная наша падтрымка»

Украіна тэрмінова просіць аб дадатковай фінансавай дапамозе.

zjalenski_dzonsan_1_1.jpg

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан падчас сустрэчы з сусветнымі лідарамі на саміце G7 у Германіі і на сустрэчы НАТА ў Мадрыдзе ў нядзелю мае намер аб'явіць аб аказанні далейшай дапамогі Украіне, а таксама заклікаць саюзнікаў працягваць падтрымліваць Кіеў у барацьбе з «пуцінскім барбарствам».
Чакаецца, што Джонсан аб'явіць аб прадастаўленні прыкладна 430 млн фунтаў стэрлінгаў у якасці гарантый для крэдытавання Сусветнага банка.
«Будучыя пакаленні будуць узрушаны і натхнёныя сапраўды гераічным украінскім супрацівам перад тварам пуцінскага барбарства», — сказаў Джонсан напярэдадні саміту G7.
«Украіна можа перамагчы, і яна пераможа. Але для гэтага ёй патрэбна наша падтрымка. Цяпер не час апускаць рукі», — дадаў прэм'ер-міністр.
Ён папярэдзіў, што не варта раіць украінцам «пагаджацца на дрэнны мір», калі ім прапануюць аддаць кавалкі сваёй тэрыторыі ў абмен на спыненне агню.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама павінен выступіць са зваротам па відэасувязі да краін «Вялікай сямёркі» — Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Японіі, Францыі, Германіі і Італіі.
Украіна тэрмінова просіць аб дадатковай фінансавай дапамозе з-за боязі, што без далейшай падтрымкі фінансаванне можа скончыцца да восені. Крэдытныя гарантыі, прадастаўленыя Вялікабрытаніяй, павялічаць пакет эканамічнай і гуманітарнай дапамогі Украіне да 1,5 млрд фунтаў.
Чакаецца, што Борыс Джонсантаксама закліча заходніх саюзнікаў узмацніць санкцыі супраць Уладзіміра Пуціна і яго саюзнікаў.