Bloomberg: Расія ў некалькіх гадзінах ад дэфолту

У панядзелак, 27 чэрвеня, раніцай можа адбыцца «падзея дэфолту».

756464005921594.jpg

Расія знаходзіцца «ў некалькіх гадзінах» ад дэфолту па знешнім доўгу, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўмовы, прапісаныя ў даўгавых абавязацельствах.
Згодна з ім, льготны перыяд для выплаты працэнтаў па еўрабондах на суму каля $100 млн заканчваецца сёння, 26 чэрвеня.
Калі інвестары не атрымаюць грошы да крайняга тэрміну, то ў панядзелак, 27 чэрвеня, раніцай адбудзецца «падзея дэфолту», піша Bloomberg.
Як адзначае агенцтва, для Расіі гэта стане першым дэфолтам па знешнім доўгу за апошнія 100 гадоў.