З пачатку вайны Расія незаконна вывезла з тэрыторыі Украіны каля 400 тысяч тон збожжа
Пра гэта паведаміў першы першы намеснік міністра аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Тарас Высоцкі ў каментары «Радыё Свабода».
«На момант фактычнай акупацыі на гэтых тэрыторыях было каля паўтара мільёна тон збожжа, згодна з элеватарнымі рэестрамі. І мы атрымалі інфармацыю з тых тэрыторый ад украінцаў аб факце вывазу. Калі дадаць усе гэтыя кейсы — каля 400 тысяч тон», — адзначыў ён.
Паводле яго слоў, ва ўкраінскіх сховішчах ёсць яшчэ больш за мільён тон збожжа, аднак пакуль яго лёс нявызначаны. Казаць аб планах па экспарце можна толькі пасля дэакупацыі.
Акрамя таго, Высоцкі падкрэсліў, што Расія мэтанакіравана знішчае аграрную інфраструктуру Украіны.