Пуцін пра Саюзную з Беларуссю дзяржаву: усе пытанні ўзгодненыя
Практычна ўсё ўзгоднена — заявіў Пуцін пра стварэнне Саюзнай дзяржавы з Беларуссю.

Кіраўнікі Расіі і Беларусі нібыта прыйшлі да згоды наконт стварэння Саюзнай дзяржавы паміж краінамі. Прынамсі, пра гэта гэта заявіў Уладзімір Пуцін пасля перамоваў з кіраўніком беларускага рэжыму Аляксандрам Лукашэнкам, адзначае РБК.
«Вядома, у полі нашага зроку застаюцца пытанні, звязаныя з будаўніцтвам Саюзнай дзяржавы. Тут у нас практычна паміж профільнымі ведамствамі ўсё ўзгоднена», — заявіў Пуцін.
Паводле слоў Пуціна, цяпер застаецца толькі рэалізаваць усе пастаўленыя мэты па стварэнні Саюза.