З-за санкцый у Расіі могуць пачаць гарэць лясы. І вось чаму

Многія прадпрыемствы ў Расіі спынілі выпуск біяпаліва з-за немагчымасці экспартаваць тавар.

pjalety.jpg

Фота be.apartmentcouncils.com

Продаж біяпаліва з драўняных гранул (пялет) у Расіі скароцяцца на 80%. Прычына — уведзеныя ЕС санкцыі. Спад экспартных продажаў пялет чакаецца ўжо ў ліпені, паколькі менавіта тады мінае тэрмін дазволу на ўвоз расійскай прадукцыі з драўніны ў Еўропу. Калі ж вытворчасць біяпаліва з драўняных гранул спыніцца, у Расіі вырастуць рызыкі лясных пажараў – паколькі ў іх будуць ляжаць горы пілавіння (з якіх вырабляюцца пялеты).

Пра гэта паведамляе РБК. Адзначаецца: у красавіку 2022-га вытворчасць пялет у РФ скарацілася на 5,2%, а экспарт – на 4%.

«І экспарт працягвае зніжацца. Многія прадпрыемствы спынілі выпуск біяпаліва з-за немагчымасці экспартаваць тавар», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым падкрэсліваецца: штогод у Расіі ўтворыцца 12-15 млн кубаметраў пілавіння, з якіх робяць пялеты. І калі іх вытворчасць спыніцца, вырастуць рызыкі ўзнікнення лясных пажараў — у лясах «застанецца ляжаць на плошчы 2 тысячы га гара пілавінне вышынёй тры метры».