Расія мяняе законы для ўсынаўлення ўкраінскіх дзяцей?
Расія мяняе законы для ўсынаўлення ўкраінскіх дзяцей. Законапраект накіраваны на тое, каб расіяне змаглі ўсынаўляць украінскіх дзяцей, бо ў іх заканадаўстве цяпер забаронена браць дзяцей-замежнікаў, паведаміла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава.

Людміла Дзянісава
распавяла пра сітуацыю з дэпартаванымі з Украіну ў РФ дзецьмі. Улады Расіі
вядуць працу над змяненнем заканадаўства, каб спрасціць працэдуру ўсынаўлення, паведамляе korrespondent.net.
Так, з расійскіх СМІ стала вядома, што ў Дзярждуму ўжо ўнеслі законапраект “Аб спрошчанай рэгістрацыі дзяцей-сірот і дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі”. Дзякуючы гэтым зменам, украінскія дзеці, якіх прымусова вывезлі на тэрыторыю РФ, змогуць у паскораным рэжыме атрымаць грамадзянства і дакументы Расіі.
Таксама гэты законапраект накіраваны на тое, каб расіяне змаглі ўсынаўляць украінскіх дзяцей, бо ў іх заканадаўстве забаронена браць дзяцей-замежнікаў.
"Прыняцце такога закона істотна ўскладніць магчымасць дзяцей вярнуцца ва Украіну і пацягне парушэнне іх права падтрымліваць сувязь з роднымі на тэрыторыі Украіны", — прагназуе Дзянісава.
Паводле яе слоў, расійскія СМІ паведамляюць, што з Украіны прымусова вывезлі каля 200 тысяч дзяцей. Іх дэпартуюць ва ўсе рэгіёны Расіі. Умовы знаходжання дзяцей, стан іх здароўя невядомыя.