Раскамнагляд запатрабаваў ад «Зялёнага парталу» выдаліць матэрыял пра экалагічныя наступствы вайны
Рэдакцыя беларускага «Зялёнага парталу» атрымала ад Раскамнагляда патрабаванне неадкладна выдаліць з сайта матэрыял «Экалагічная хроніка вайны ва Украіне», пра наступствы вайны.
У выпадку адмовы расійскія ўлады пагражаюць заблакваць у сваёй краіне доступ да «Зялёнага парталу», як гэта раней адбылося ў Расіі з буйнымі беларускімі медыя Z*rkalo.io, «Н*шай Н*ва» і «Еўрарадыё».
Рэдакцыя паведаміла, што выдаляць матэрыял не збіраецца, паведамляе прэс-служба БАЖ.