Шчасця маладым! Пабраліся шлюбам Вераніка «Сон» і Аляксей «Вуж» з палка Каліноўскага
Як паведамляе прэс-служба палка імя Кастуся Каліноўскага, на адну сям'ю беларусаў стала больш.
![polk_kalinouskaha.jpg polk_kalinouskaha.jpg](/img/v1/images/polk_kalinouskaha.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Добраахвотнікі Палка Каліноўскага Вераніка «Сон» і Аляксей «Вуж» павянчаліся ў Кіеве ў першы месяц поўнамаштабнай вайны. Учора Ніка і Лёша афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб ва Украіне.
Сябры, прыміце самыя шчырыя віншаванні! Мы вас любім і будзем любіць заўсёды — нават калі вы назавяце сваіх будучых дзяцей Байрактарам і Джавелінай!))» — віншуе маладых полк Каліноўскага.
Нягледзячы на жахі вайны, маладыя людзі абралі ісці далей па жыцці разам.
Няхай яны пройдуць гэты шлях насуперак гвалту і тэрору, якія адбываюцца вакол.
«Новы Час» зычыць маладым прынесці плён адно аднаму, а таксама сваёй бацькаўшчыне і Украіне.
![Андрэй Скурко: 10 гадоў шлюбу «Дамовіліся аб 11-й». Палітвязень Андрэй Скурко з жонкай Паўлінай сінхронна святкуюць 10-годдзе шлюбу](/img/v1/images/294935278_5683918451639767_3475978093694472756_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)