Заснавальнікам адмысловага фэсту вырашыў вызначыцца Івянец. 16 кастрычніка тут стартуе “Творчы кірмаш, які ставіць на мэце амбітную задачу па выяўленні беларускіх
народных талентаў.
Ладзяць мерапрыемства кандытарская кампанія “Івкон і Музей традыцыйнай культуры. А яго ўдзельнікамі стануць майстры не толькі з Мінскай вобласці, але і іншых мясцін Беларусі.
Арганізатары маюць намер збіраць людзей, якія ўжо выявіліся як творцы ў нейкім жанры. А далей заахвоціць іншых здатных асобаў далучыцца да фэсту. “Раскрыць у кожным, хто трапіць у гэту
атмасферу, нейкую здатнасць і абудзіць памкненне да творчасці, — акрэсліла намеры вядучы спецыяліст па этнаграфіі кампаніі “Івкон Антаніна Хатэнка. — Неабавязкова
ў нейкім відзе мастацтва, які ёсць агульнапрызнаным. У пякарстве, у кухарстве, у апавяданні казак, баек, прымавак. Ва ўспамінах сябе беларусамі.
Мерапрыемства будзе адбываецца на сядзібе Пятра Драгунцава, апошняга пана, які быў у Івянцы да 1939 года. Зараз гэта філія Музея традыцыйнай культуры, які знаходзіцца ў Івянцы. Майстар-класы пакажуць
рамеснікі і лозапляцення, і саломапляцення, і рэзьбавання па дрэве, і кавалі. А сам кірмаш збудаваны ў выглядзе тэматычных мікракірмашыкаў. Іх будзе васямнаццаць.
Прынамсі кірмашык кухарства прызначаны ініцыяваць даследаванне забытай беларускай кухні. І прапаноўваць частаванне тым, што ёсць у ёй адметным. Прэзентацыя кнігі “Наша страва Алеся
Белага таксама адбудзецца з адпаведным смакаваннем. Дэманстрацыю сваіх талентаў будуць ладзіць і гаспадары аграсядзібаў.
Юныя мастакі з каледжу імя Ахрэмчыка прыедуць маляваць фрэскі для Івянца. На аснове легенд і паданняў яны будуць рабіць вялікае палатно, каб падарыць мястэчку. Іншыя маладзёны прадэманструюць свае
таленты ў гранні на жалейках і дудах.
Спартовыя гульні адбудуцца на кірмашыку дужасці. Мінікірмаш новых ідэй — для тых, хто носіць іх у сабе і не ведае, куды падзець. Будзе і кірмашык этнічнай старызны,
скарбашукальнікаў, смехатворчы кірмашык. На вясельным кірмашыку адпаведны абрад пройдзе сапраўдная пара, якая ў гэты дзень бярэ шлюб. А запрошаныя на свята архівісты дапамогуць усім зацікаўленым у
даследаванні іх радаводу.
Прыемным сюрпрызам для наведнікаў стане дэгустацыя цукерак. Прычым адмысловая, як гэта мае быць па прынятых канонах. Толькі так можна ацаніць каштоўнасныя рэчывы ў цукерцы. Да прыкладу, не толькі
смакуеш салодкае, але перабіваеш смак аліўкамі ці салёнымі гуркамі або лімонам.
Адметнай падзеяй стане для Івянца асвячэнне 16 кастрычніка капліцы побач з сядзібай. Дагэтуль капліца была разбураная, і яе аднаўленне адбылося за кошт сродкаў “Івкона. А
ў івянецкім Доме культуры ў гэты дзень ладзіцца традыцыйнае рэгіянальнае свята “Саламяны павук. І там народныя майстры будуць плесці з саломы менавіта гэтых істот.
Што да “Творчага кірмашу, то арганізатары збіраюцца зрабіць яго штогадовым і менавіта восеньскім. “Але калі казаць пра статус самога фэсту, то мы хочам яго пашыраць і
зрабіць Налібоцкім кірмашом, — адзначыла Антаніна Хатэнка. — Ахапіць усе рэгіёны, якія прылягаюць да Налібоцкай пушчы: а гэта ўжо некалькі абласцей. Наогул, увесь кірмаш
скіроўваецца на тое, каб дастаць з генетычнай памяці тое, кім мы ёсць. І, можа быць, на гэтай аснове з’яднацца.
Цікава, што інтэрнэт-публіка ўжо абмеркавала на форумах івянецкі праект і вынесла свой ухвальны вердыкт: нарэшце з’явіўся супраціў “Дажынкам.
Івянец склікае таленты
- Грамадства
- 15-10-2010
Заснавальнікам адмысловага фэсту вырашыў вызначыцца Івянец. 16 кастрычніка тут стартуе “Творчы кірмаш, які ставіць на мэце амбітную задачу па выяўленні беларускіх
народных талентаў.
Ладзяць мерапрыемства кандытарская кампанія “Івкон і Музей традыцыйнай культуры. А яго ўдзельнікамі стануць майстры не толькі з Мінскай вобласці, але і іншых мясцін Беларусі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: