Фронтавец, пацыфіст, беларус. Выказваньні Алеся Адамовіча пра КДБ, жыцьцё і літаратуру

Слынны пісьменьнік і публіцыст, які стаіць у шэрагу найвялікшых прадстаўнікоў нашага народу, пасьля другога інфаркту, які атрымаў у студзені 1994 года, пакінуў гэты сьвет. Але сказанае і напісанае ім засталося і будзе заўжды актуальным. Абралі трапныя выказваньні Алеся Адамовіча пра КДБ, жыцьцё і літаратуру.

«Чарнобыльскі Шлях», 1989 год. У першым шэрагу: Алесь Адамовіч, Зянон Пазьняк, Юры Хадыка і іншыя

«Чарнобыльскі Шлях», 1989 год. У першым шэрагу: Алесь Адамовіч, Зянон Пазьняк, Юры Хадыка і іншыя

«Не павінна быць гэтай улады ў апаратчыкаў. Улада іх падбірае, такіх. Яна іх нявечыць, вырадкаў, яшчэ мацней. І як яны скажона дзейнічаюць на ўсё грамадства. Генсекі высока і час ад часу дзейнічаюць. Гэтыя — увесь час, як толькі Сталін. Ён — асабіста, гэтыя — безаблічна, але з той жа сталасцю. Аказваецца, чалавеку гэта важна, каб перажытае ім не пагасла бяссьледна і не было б падмененае тым, што здаецца табе няпраўдай ці паўпраўдай. Бо іначай быццам губляе сэнс і жыцьцё тваё, і ўсё табой перажытае».

Пра КДБ

«Патрабуем, каб КДБ сябе адмяніў (у цяперашняй якасьці тайнай паліцыі). Калі б і хацеў – ня можа. Стукачы не дазволяць. Іх жа (па падліках Валянц[іна] Крылова, палкоўніка ў адстаўцы) – 20 млн! Хто каму прыслугоўвае – яны КДБ ці КДБ гэтым 20-ці млн?»

Пра прэзыдэнта

«Грузіны, якія так ірваліся да таго, каб у іх была прэзыдэнцкая пасада, сёньня патрабуюць гэтую пасаду скасаваць. Яны аказаліся не гатовыя да той сытуацыі, калі можна перадаваць аднаму чалавеку такую моцную ўладу. Тым больш што чалавек гэты можа аказацца маленькім Сталіным, вялікім параноікам, хоць кім. Мы такога ўжо бачылі нямала. Дык вось, у Беларусі зноў паўстае пытаньне, хто дарвецца да гэтай пасады. Таму, я думаю, ня час нам дабівацца прэзыдэнцкай пасады. Нам патрэбны моцны Вярхоўны Савет, які б адлюстраваў сацыяльна-палітычную сытуацыю ў Беларусі. Таму патрэбныя свабодныя новыя выбары, якія далі б нам новы заканадаўчы орган. Сапраўды аўтарытэтны, мабільны, дынамічны, здольны на адказныя хады, рашэньні і ўчынкі».

Няшчасная кніга

«Аднойчы мне распавялі, відаць, жадаючы дагадзіць майму самалюбству. Паміраў малады хлопец і ведаў, што памірае, сказаў сваім: “Цяпер вы ідзіце, а я яшчэ пачытаю”. А яму перад тым прынеслі кнігу. І гэтая кніга была мая. Уяўляеце, нікчэмнай, не вартай такой хвіліны ў жыцьці чалавечай падалася мне гэтая няшчасная мая кніга, раман. Я, калі застаўся адзін, схапіў яе, як злодзея, самазванца: і ты адважыўся пайсьці да паміраючага з гэтым словам, лезьці да яго ў рукі. Нібыта ў сапраўднасьці я сам уклаў у рукі паміраючага свае вартыя жалю словы замест Вечнай Кнігі. Якая павінна была быць у ягоных руках, але якой не было.

Шчыра скажу, пасля гэтага я доўгі час не тое, што не мог, а баяўся пісаць. І ўвогуле стаў дакумэнталістам, каб не пісаць, а слухаць».

1_886.jpg

Пра камуністычнае зло

«Калі 2 чэрвеня 86 г. я быў у Сьлюнькова па Чарнобыльскіх справах, ён з захапленьнем расказваў, як быў ім і Кавалёвым задаволены Рыжкоў, што яны, у адрозьненьне ад украінцаў, нічога ня просяць, а гато выя нават палівальныя машыны аддаць Кіеву. Вось там я зразумеў канчаткова: уся гэтая партыя можа толькі гулагі будаваць, вялікія ці малыя. Але рэспубліканская кампартыя – гэта яшчэ жахлівей. І калі яны будуць заўтра замест Маскоўскай партакратыі навязваць сябе – маўляў, мы таксама беларусы, мы за самастойную камуністычную Беларусь, ня верце ім.

Нічым яны ня лепшыя: ды і не бывае лёкай лепшым за пана. І ня дай Бог панам стаць яму. Бяз вас хопіць! У вас было 74 гады.

Бяда ёсьць бяда. Тым больш такая, як Чарнобыльская. Але яна двойчы бяда, калі народ перад ёю апусьціць рукі.

У гісторыі нашай ХХ ст. былі тры пагрозы генацыду: сталінскі, гітлераўскі, а цяпер вось – ядзерна-чарнобыльскі. Перад сталінскім мы былі разгубленыя. Ня верылі яшчэ, што “свае” гэта могуць. Таму і цела, і душа былі растаптаныя.

Глядзіце таксама

Перад гітлераўскім мы аб’ядналіся. І хоць [мелі] страты, але душу зьбераглі.

І вось цяпер: супраць чарнобыльскага атаму і той сістэмы, якая стала сімвалам яе – камуністычнай.

І аб’яднаць нас супраць “атаму” можа толькі маналітнае супрацьстаяньне сістэме. Толькі пазбавіўшыся ад яе, мы выжывем».

1991 год

«Расійскі парламент – гэта параўнаньне магчыма з прарывам у зьнешняй палітыцы – выратаваньне ад атамнай вайны. Беларускі парламент можа ўвайсьці ў гісторыю Перабудовы і атрымаць аўтарытэт, калі ня проста паўторыць рускі варыянт, а далей… Ёсьць усе магчымасьці: мацней гаспадарка, і таму ўтрымлівае тых, што кормяць… Пытаньне ня проста даць столькі і столькі. Для фермерскіх гаспадарак гэта наогул не праблема. Там плацяць, каб зьнішчаў…

Справа галоўная: вярнуць селяніна краіне, таго, што вымарожвалі, вытручвалі, што ў вайну: зноў калгасы, пасьля вайны. А гэта магчыма толькі на ўласнай зямлі. Якой ён распараджаецца цалкам, як уласным целам. Ну, а каб не сьпекуляваў – ёсьць мноства законаў. Прыміце і іх. А вы падумалі, чаму заходнія беларускія гаспадаркі мацней? Селянін? Можа, наогул таму лепей у Беларусі, што не калектывізавалі селяніна да ручкі».

Алесь Адамовіч і Янка Брыль

Алесь Адамовіч і Янка Брыль

Пастка…

«Цяжкая і адсталая, вялізная армія патэнцыйных беспрацоўных, с/г – 40% купля, за кошт выкапняў… А сама сельска-калгасная ня здольная была сабраць. Цяпер – і пасеяць.

Нацыянальныя праблемы. Чачэнцы – асецінцы. Крамсалі: каму Смаленск, каму Вільню?..

Розныя ўмовы і праблемы. Але вывад адзін. Усё па-ранейшаму на партыі. Асабліва ў Беларусі. Тры катэгорыі: 1. Пойдуць, не азіраючыся. Большасьць. 2. Доўга будуць раздумваць: як жа так атрымалася, хацелі аднаго, а атрымалася іншае. 3. Не раздумваць, а дзейнічаць схільныя, каб вярнуць тое, што вярнуць немагчыма. Гэта яны ствараюць “Саюз”, выпускаюць ястраба з Лубянкі, перафарбаванага ў… Няўзорава, рэдактар “Политического собеседника”… Гэта яны, засланіўшыся Шушкевічам, падлічваюць шанцы і амапаўцаў, як нічога не саступаючы, адкупіўшыся чым заўгодна, захаваць уладу на Беларусі. Нават перафарбаваўшы партыю.

(Трэція: палітычныя авантурысты кшталту Ціхіні – даў Бог про­зьвішча, як псеўданім.)

Вывад: працоўныя масы, падняўшыся ў адказ на апошнія дзеяньні ўраду, павінны разумець: лёгка рашыць праблемы немагчыма. І трэба настройваць сябе на працяглую барацьбу. А яшчэ непазьбежнае расчараваньне. Але бліжэйшыя мэты бачны: дэпартызацыя вытворчасьці, зямельная рэформа, перавыбраньне Вярхоўнага Савету БССР і прамое выбраньне Прэзідэнта Беларусі».

Глядзіце таксама

Тактычная ядзерная зброя на Палесьсі

«Цікавая гутарка адбываецца паміж народам беларускім і яго парламентам. Народ вось так зьбіраецца на плошчу і прапануе сваім абраньнікам:

– Зьбірайцеся і вы, і давайце працаваць.

А тыя:

– Не, у нас канікулы.

– Мы для гэтага вас выбіралі?

– Хто мяне выбіраў ці прызначаў, тыя вунь дзе сядзяць (ззаду). І яны якраз мне загадваюць адпачываць.

Такая вось перапалка. На вачах у цэлай краіны.

Вашыя патрабаваньні: парткамы – за заводскія брамы! Зямлю – фермерам! Да суда чарнобыльскіх злачынцаў! – гэта ім ніяк не падыходзіць.

Назіраў я сам у Вярхоўным Савеце Беларусі: паспрабаваў слова сказаць пра тое, што вось у Расіі зямлю робяць уласнасьцю селяніна – дык адразу ўбачыў шырокія сьпіны старшыняў калгасаў і саўгасаў – шырокія сьпіны і патыліцы – а паперся з залы першы, ведаеце хто: Ціхіня! Так, сакратар ЦК, пра якога я чытаў, што ўжо нейкі камітэт рыхтуе. Мабыць, каб ратаваць заваёвы сацыялізму – разьмеркавальнікі, калгасы, гулагі!

На ўвесь сьвет вядома: самыя паслухмяныя слугі сістэмы, імперыі – беларускія партакраты. Нядаўна вядомы стаў і яшчэ адзін доказ таго: аказваецца, у 60-я гады на Палесьсі выпрабоўвалі тактычную ядзерную зброю. Ваенныя захацелі, нашыя адразу ж згадзіліся. Так што мы мелі Чарнобыль ужо тады. Толькі ня ведалі».

Глядзіце таксама

Пра бурлівы 1991 год

«Калі нечага і баюся (баяўся) – ня скончу аповесьць. Так і падумалася 19 жніўня, калі пазваніў Быкаў: пераварот! Э, чорт, не пасьпеў! Не дадуць скончыць, надрукаваць!..

Ізноў стаў баяцца самалётаў.

Чамусьці думаю, што запісныя кніжкі зьберагуцца».

Пра пакаяньне

«Я думаю, што немцы ўжо напісалі такую кнігу ўсёй сваёй пасьляваеннай літаратурай і сваім пакаяньнем. А мы пакаянную кнігу пра сваю віну перад самімі сабой і перад сьветам і перад усімі народамі ўсёй краіны, мы такую кнігу не стварылі, і пачуцьцё пакаяньня не прайшло праз нас. Таму я думаю, што выратаваньне ў тым, каб людзі, нарэшце, навучыліся думаць ня толькі пра тое, як іх крыўдзілі і як да іх несправядлівыя былі іншыя».