Затрыманы жыхар Докшыцаў, які нібыта хацеў ехаць ваяваць ва Украіну

Жыхара Докшыцаў затрымалі за тое, што ён нібыта збіраўся ехаць ваяваць ва Украіну, паведамляюць праваабаронцы.

Затрыманы Сяргей Грыбовіч — злева

Затрыманы Сяргей Грыбовіч — злева


Пра затрыманне 53-гадовага Сяргея Грыбовіча з Докшыцаў стала вядома з праўладных тэлеграм-каналаў. Затрыманы ў «пакаянным відэа» распавядае, што запоўніў анкету ў Telegram і хацеў паехаць ваяваць ва Украіну.
«Там была спасылка, націснуў на спасылку, па боце перайшоў. Адказваў на пытанні. Сказалі чакаць. Спасылкай прапаноўвалася ісці ў добраахвотніцкі батальён "Легіянер" у Варшаве з мэтай ваяваць на тэрыторыі Украіны супраць расійскіх [войскаў]», — кажа ён на камеру.
Паведамляецца, што мужчына праходзіць паводле двух артыкулаў: 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці») і 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»).