
Міжнародны дзень лясоў быў заснаваны ў 1971 годзе. А ў 2012 годзе Генеральная Асамблея
ААН сваёй рэзалюцыяй № 67/200 ад 21 снежня 2012 зацвердзіла адзначаць
штогод 21 сакавіка Міжнародны дзень лясоў (International Day of Forests)
як падставу праінфармаваць грамадства пра важнасць захавання лясоў і
для павышэння дасведчанасці пра іх значэнне.
З кожным днём плошча сусветных лясоў няўхільна скарачаецца, кожную секунду Зямля губляе больш за 1,5 гектараў натуральнага лесу. Перш за ўсё гэта звязана з ростам колькасці насельніцтва і пераўтварэннем лясных тэрыторый для розных чалавечых патрэб.
Скарачэнне плошчы лясоў вядзе да непапраўных працэсаў, якія маюць глабальнае значэнне для прыроды і жыцця чалавецтва. У сувязі з гэтым асноўнай задачай Міжнароднага дня лясоў з’яўляецца прыцягненне ўвагі жыхароў планеты да праблемы захавання лясоў, інфармаванне аб значнасці лясных экасістэм, іх сапраўдным стане, асноўных захадах іх абароны і аднаўлення.
Дзяніс