Менш за траціну беларусаў лічаць сябе здаровымі

Як вы лічыце, ад чаго ці ад каго залежыць ваша здароўе? Да Сусветнага дня здароўя мы падрыхтавалі адмысловую інфаграфіку, якая, магчыма, дасць адказ на гэта пытанне.

belarusy_i_zdaroue.jpg


Сусветны дзень адзначаецца штогод 7 красавіка пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе ўступіў у сілу Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

СААЗ прысвячае кожны штогадовы Сусветны дзень здароўя якім-небудзь тэмах і праводзіць розныя прапагандысцкія мерапрыемствы, як у гэты дзень, так і доўгі час пасля 7 красавіка.

Напрыклад, тэма 2002 года была: «Рух — гэта здароўе». У 2005-га — «Не пакінем без увагі ні адну маці, ніводнага дзіцяці». У 2016-м галоўнай тэмай стаў дыябет. А 2017-ты пройдзе пад дэвізам — «Дэпрэсія: давай пагаворым».