9 тысяч расійскіх вайскоўцаў у Беларусі ў складзе «рэгіянальнай групоўкі»
У межах разгортвання сумеснай групоўкі войскаў у Беларусь прыедзе каля 9 тысяч вайскоўцаў, якія пачалі вайну супраць Украіны. Пра гэта паведаміў у Twitter начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, памочнік міністра Валеры Равенка.
![Хлеб-соль Хлеб-соль](/img/v1/images/armija_r2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хлеб-соль
— Першыя эшалоны з расійскімі вайскоўцамі, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл), пачалі прыбываць у Беларусь. Перадыслакацыя зойме некалькі дзён. Агульная колькасць складзе крыху менш за 9 тысяч чалавек, — напісаў ён, паабяцаўшы даць падрабязную інфармацыю на брыфінгу для ваенных аташэ ў панядзелак, 17 кастрычніка.
У Мінабароны таксама паведамілі, што ў Беларусь пачала прыбываць авіяцыя з рэгіянальнай групоўкі войскаў.
![Ці будуць беларускія вайскоўцы ваяваць супраць Украіны? Беларускае войска можа быць адпраўлена на вайну без згоды Лукашэнкі?](/img/v1/images/_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__14_.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, Лукашэнка 10 кастрычніка заявіў, што дамовіўся з Расіяй разгарнуць рэгіянальную групоўку войскаў. Паводле яго слоў, у Беларусь прыедзе «не адна тысяча» расійскіх вайскоўцаў, ён даручыў іх «прыняць і размясціць». Разгортванне групоўкі праводзіцца нібыта з-за пагрозы ўдару з боку Украіны. Аднак у Дзярждуме РФ заявілі, што разгортванне групоўкі — гэта для зняцця «занепакоенасці Аляксандра Рыгоравіча і нашых беларускіх братоў» і адказ на дзеянні Польшчы, якая ўмацавала вайсковую прысутнасць на мяжы з Беларуссю.
14 кастрычніка Лукашэнка не змог назваць дакладную колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія прыедуць у Беларусь, але адзначыў, што «10-15 тысяч ад Расіі патрабаваць зараз не трэба».
![Заява Палка Каліноўскага з месца знішчанай дзіцячай пляцоўкі ў Кіеве Заява палка Каліноўскага з месца знішчанай дзіцячай пляцоўкі, адрасаваная беларускай арміі](/img/v1/images/f5bec9b1_ea8c_4ce1_bbeb_03fe46d2138a.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Першыя эшалоны з расійскімі вайскоўцамі з рэгіянальнай групоўкі войскаў прыбылі ў краіну ўжо 15 кастрычніка.