Беларусь адправіць назіральнікаў на «трыбунал» у «ДНР», дзе будуць «судзіць» украінскіх ваеннапалонных
Беларусь збіраецца паслаць назіральнікаў на «трыбунал» у «ДНР». Пра гэта заявіў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Дзяніс Пушылін.
Паводле яго слоў, прадстаўнікоў таксама прышлюць Расія і Сірыя. «Ёсць пацвярджэнні <...>, што яны прышлюць сваіх назіральнікаў», — цытуе словы Пушыліна «Е*рарадыё» са спасылкай на расійскіх прапагандыстаў з ria.ru.
Як вядома, «ДНР» збіраецца правесці «міжнародны трыбунал» над «ваеннымі злачынцамі», ці «ўкраінскімі баевікамі». Насамрэч, там хочуць «судзіць» украінскіх ваеннапалонных, якія ваявалі на Данбасе. Ім пагражае смяротнае
пакаранне.