Дваццаць шосты дзень вайны. Галоўныя фотаздымкі
Такім мы запомнім
чарговы дзень супрацьстаяння ўкраінскага народа расійскім акупацыйным войскам.
Кіеў. Жанчына прыбірае сваю кухню ад смецця ў шматкватэрным доме, пашкоджаным у выніку выбуху.
AP Photo/Vadim Ghirda

Алена, маці 25-гадовага Дзяніса Снігура, памежніка, які загінуў у выніку расейскіх абстрэлаў у горадзе Оўруч, аплаквае свайго сына падчас яго пахавання на Лычакаўскіх могілках у Львове.
REUTERS/Zohra Bensemra

Грамадзянскія добраахвотнікі падчас трэніровачнага лагера ўкраінскіх войскаў тэрытарыяльнай абароны.
AP Photo/Felipe Dana

Валанцёры гатуюць варэнікі і пельмені ў тэатры, горад Драгобыч.
AP Photo/Bernat
Armangue

Салдат нясе фотаздымак 25-гадовага Дзяніса Снігура падчас паніхіды ў Гарнізонным храме Святых Пятра і Паўла ў Львове.
REUTERS/Zohra
Bensemra

Пажарны глядзіць на разбурэнні пасля абстрэлу гандлёвага цэнтра ў Кіеве.
AP Photo/Rodrigo Abd

Разбітыя вокны будынка пасля абстрэлу ў Адэсе.
AP Photo/Max
Pshybyshevsky

Акупанты на дарозе ў раёне Марыўпаля.
REUTERS/Alexander Ermochenko

Мясцовыя жыхары нясуць бутэлькі з вадой у блакадным Марыўпалі.
REUTERS/Alexander Ermochenko

У Кіеве мужчына шпацыруе са сваім сабакам сярод разбурэнняў пасля абстрэлу.
AP Photo/Rodrigo Abd

40-гадовы Руслан Трышчук паліць, адпачываючы каля крэматорыя на Байкаўскіх могілках у Кіеве.
AP Photo/Rodrigo Abd

Мужчына ходзіць па сваёй кватэры, разбуранай пасля абстрэлу Кіева расійскімі акупантамі.
AP Photo/Efrem Lukatsky

Нямеччына. Спартыўная заля выкарыстоўваецца як прытулак для бежанцаў з Украіны.
Klaus-Dietmar Gabbert
