Галоўныя кадры пачатку другога месяца вайны Расіі з Украінай
Шматпакутныя Марыўпаль, Харкаў, Кіеў і Адэса ў чаканні наступу — у аб'ектывах ваенных карэспандэнтаў.
Мужчына ідзе па абломках палаючага дома ў Харкаве.
AP Photo/Felipe Dana

Барыкады перад будынкам нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Адэсе.
AP Photo/Petros Giannakouris

Дзеці гуляюць перад разбураным будынкам у Марыўпалі.
REUTERS/Alexander Ermochenko

Застаўлены мяшкамі з пяском помнік герцагу Рышылье ў Адэсе.
AP Photo/Petros Giannakouris

Хлопчык-бежанец з Украіны вызірае з палаткі на памежным пераходзе ў Румыніі.
AP Photo/Andreea Alexandru

Салдат акупацыйных войскаў побач з Марыўпальцамі, якія стаяць у чарзе па ваду.
REUTERS/Alexander Ermochenko

Моцна пашкоджаны ў выніку абстрэлаў будынак гарадской адміністрацыі ў Харкаве.
AP Photo/Felipe Dana

55-гадовы Уладзімір Ільніцкі, міліцыянт у адстаўцы, моліцца перад звонам у львоўскім саборы.
AP Photo/Nariman El-Mofty

Маці прыкрыла сабой сына, пачуўшы абстрэл у Марыупалі.
REUTERS/Alexander Ermochenko

Супрацьтанкавыя барыкады ў Адэсе.
AP Photo/Petros Giannakouris

Валанцёры раздаюць людзям ежу ў Харкаўскім метро.
REUTERS/Thomas Peter

Наталля цалуе свайго брата 61-гадовага Сяргея Муравіцкага, забітага расійскімі салдатамі ў вёсцы Мрыя падчас цырымоніі перад крэмацыяй на Байкавых могілках у Кіеве.
AP Photo/Rodrigo Abd

Кіраўнікі дзяржаў NATO пазіруюць для групавога фота падчас пазачарговага саміту NATO ў штаб-кватэры ў Брусэлі.
AP Photo/Thibault Camus

Марыўпаль. Мясцовы жыхар вязе ваду.
REUTERS/Alexander Ermochenko
