Ігар Тышкевіч: 8 тэзісаў капітуляцыі Пуціна перад Кітаем
Расія ў выніку перамоў зафіксавала свой статус як малодшага партнёра КНР. Аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч разважае пра вынікі сённяшніх перамоваў.
Цікава слухаць заявы на сумесным брыфінгу пасля сустрэчы прэзідэнта РФ і старшыні КНР. Інтарэсы Кітая па прасоўванні сваіх інтарэсаў і свайго ўплыву я бачу. Інтарэсы Расіі... тут, як кажуць, «усё складана».
Чаму?
Давайце па пунктах.
- Гандаль вуглевадародамі. Пра гэта казалі і Пуцін, і Сі. Нафту, газ, будаўніцтва новых газаправодаў, пастаўка ЗПГ. Але гэта продаж сыравіны, прычым ва ўмовах дамінуючага пакупніка, які, у адрозненне ад прадаўца, мае выбар пастаўшчыкоў. А значыць, будзе душыць коштамі.
- Гандаль прадуктамі харчавання. Пуцін пра гэта шмат казаў. Але казаў пра «збожжа» і «мяса». Гэта значыць, таксама сыравіна.
- Пастаўкі КНР? А вось тут усё складана. Пуцін прыводзіў у прыклад аўтапрам. Але там ідзе проста захоп рынку «кітайцамі». Сі казаў аб продажы прадукцыі, не ўдакладняючы наменклатуру.
- Рашэнне расійскіх праблем з электронікай. Пуцін казаў пра супольную дзейнасць. Сі, у сваю чаргу, рабіў звязку з сыравінай — «гандаль сыравінай і электронікай». Гэта значыць, відавочная формула «сыравіна ў абмен на мікрасхемы». Прычым без права вырабляць самому.
- Юань. Вельмі цікава. І Сі і Пуцін казалі аб гандлі ў юанях. Прычым, Пуцін пачынаў парай «юань і рубель», але практычна праз хвіліну забыўся пра «драўляны». Пры гэтым гаворка ішла аб гандлі за юані з трэцімі краінамі. Гэта значыць, Кітай робіць сваю валюту як мінімум рэгіянальнай. Дзе тут выгада РФ (адмовіцца ад долара на карысць юаня) я пакуль убачыць не магу — тая ж прывязка да чужога.
Агульныя ўражанні. Расія ў выніку перамоў зафіксавала свой статус як малодшага партнёра КНР. Кітай, у сваю чаргу, падкрэсліў сваю пазіцыю супердзяржавы.
Па Украіне для Пекіна вельмі важна быць нейкім завочным мадэратарам выхаду з вайны. Фактычна, паўтарыць гісторыю з прагрэсам у адносінах паміж Іранам і Саудаўскай Аравіяй. Для Украіны такая пазіцыя можа быць выгадная. Але не сёння, а калі баланс сіл пры пачатку дыялогу будзе відавочна зрушаны ва ўкраінскі бок.
Тым больш важным для Украіны становіцца вынік вяснова-летняй кампаніі на фронце.