Цяньаньмэнь: задушаная свабода і сімвал мужнасці
Ноч на 4-га чэрвеня 1989 года ў Пекіне стала падзелам не толькі кітайскай, але і сусветнай гісторыі. Але гэта не адзіная спадчына кітайскай вясны. Тады ж, у цэнтры Пекіна, быў зроблены ўнікальны фотаздымак: чалавек, які заступае шлях калоне танкаў. Гэты здымак на ўсе часы стаў сімвалам супраціву рэпрэсіўнай уладзе.