Нэнсі Пэлосі збіралася на Тайвань. Кітайскі прапагандыст прыгразіў, што яе самалёт саб’юць

Спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі выправілася ў паездку па краінах Азіі. У апошнія некалькі дзён СМІ пісалі, што падчас візіту Пэласі можа наведаць Тайвань, і гэтыя чуткі ўзмацнілі напружанасць паміж ЗША і Кітаем.

image_9373_6.jpg

Упершыню пра тое, што Пэлосі — фармальна трэці чалавек у ЗША пасля прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта — можа наведаць Тайвань, напісала 19 ліпеня газета The Financial Times. Паводле выдання, Кітай па неафіцыйных каналах папярэджваў ЗША аб «сур'ёзных наступствах» пры такім развіцці падзей; пазней у Пекіне афіцыйна пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Улады ЗША такія планы па наведванні Пэлосі Тайваня не пацвярджалі і не абвяргалі — у афіцыйнай праграме візіту да гэтага часу значацца толькі Японія, Паўднёвая Карэя, Малайзія і Сінгапур. Сама ж спікер Палаты прадстаўнікоў таксама адмаўлялася адказваць на пытанні адносна наведвання Тайваня. Крыніцы ў яе асяроддзі 28 ліпеня сцвярджалі, што канчатковае рашэнне пра гэта яшчэ не прынятае.


У той жа дзень старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас размовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам перасцярог таго ад «гульні з агнём» па тэме Тайваня. Прынамсі, пра гэта паведамлялі ў Пекіне. Сі Цзіньпін нагадаў Байдэну, што ЗША павінны паважаць прынцып «адзінага Кітая». Тады ж кітайская армія пачала раней не абвешчаныя магчымы вучэнні ў правінцыі Фуцзянь, якая аддзеленая ад Тайваня пралівам. Гэтыя вучэнні — адказ на івізіт спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі на востраў, у дачыненні да якога афіцыйны Пекін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі.



Выданне Politico напісала, што ў Пентагоне, у сваю чаргу, працягвалі рыхтавацца да візіту Пэлосі на Тайвань і ў якасці адной з опцый разглядалі магчымасць яе палёту на вайсковым самалёце. Услед за гэтым 29 ліпеня ўплывовы кітайскі праўладны журналіст, былы галоўны рэдактар выдання Global Times Ху Сіцынь напісаў у сацсетках, што калі амерыканскія знішчальнікі суправадзяць самалёт Пэлосі на Тайвань, гэта будзе ўварваннем — і што ў такім выпадку кітайскія самалёты могуць быць паднятыя ў паветра, каб прымусіць амерыканцаў пакінуць паветраную прастору. «Калі гэтага будзе недастаткова, я думаю, будзе нармальным збіць самалёт Пэлосі», — падкрэсліў ён.

Самалёт Пэлосі вылецеў з авіябазы Эндрус у штаце Мэрыленд раніцай 30 ліпеня па маскоўскім часе. За яго палётам на сэрвісе FlightRadar24 у прамым эфіры сачылі каля 60 тысяч чалавек. Каля 17:00 ён прызямліўся на Гаваях. Пасля гэтага FlightRadar24 адключыў магчымасць адсочваць перамяшчэнне борта.

Паводле meduza.io